Яраслаўская мячэць
Мячэць | |
Яраслаўская мячэць | |
---|---|
57°38′10″ пн. ш. 39°52′32,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1911 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7632177000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраслаўская пятніцкая мячэць знаходзіцца ў Яраслаўлі на вуліцы Перамогі , 20.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ініцыятыва стварэння мячэці ў Яраслаўлі належыць жыхарам горада, якія ахвяравалі грошы на яе будаўніцтва. У красавіку 1907 года быў атрыманы дазвол на стварэнне будынка. Вясной 1910 года адбылося адкрыццё залы для супольных малітваў. Першым імамам быў Махмуд Юсупаў.
У лютым 1917 года колькасць супольнасці вернікаў склала 2,3 тыс. чалавек. Яраслаўская мячэць стала значным цэнтрам культуры і адукацыі. Пры мячэці дзейнічалі бібліятэка, рэлігійная школа, друкарня.
У 1931 годзе дзяржаўная ўлада спыніла дзейнасць адзінай мячэці ў горадзе. У 1931—1992 гадах у Яраслаўлі не існавала гарадской мячэці, а рэлігійнае жыцце захоўвалася па прыватных кватэрах і дамах. На працягу перыяду бяздзейнасці будынак пазбавіўся вежы, у ім знаходзілася школа для дзяцей з парушэннем слыху.
У 1992 годзе будынак мячэці вярнуўся да супольнасці вернікаў.
У 1931—1992 гадах было здзейснена аднаўленне будынка.[1]
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры мячэці дзейнічае медрэсэ, у якім адбываюцца бясплатныя заняткі арабскай мовы і рэлігійных навук[1].
Зноскі
- ↑ а б Гісторыя Яраслаўскай мячэці Архівавана 17 снежня 2016. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт мячеці (руск.)